Уводзiны.
На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларускай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз артыкулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.
Развіцце палітычнага руху перад рэвалюцыяй 1905-1907 гг.
Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху.
Канец XIX — пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх.
Яшчэ ў 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх "выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый.
У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.
У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП).
У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаў-народнікаў. Адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, была Беларусь. У 1900 — 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаў-рэвалюцыянераў аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з'яўляўся В.Чарноў. Эсэры лічылі, што ў сялянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацыянальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы.
У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з бальшавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу.
У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай устанаўлення незалежных нацыянальных рэспублік.
Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальна-вызваленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных аб'яднанняў.
Актыўна дзейнічаў Бунд, які узнік яшчэ ў 1897 годзе, на з’ездзе прадстаўнікоў сацыял-дымакратычных яўрэйскіх гурткоў у Вільні. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з іншымі партыямі левага накірунку ў барацьбе супраць самадзяржаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазна-дэмакратычную рэспубліку.
Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Гурткі аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэнне беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нацыянальна-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гектографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху.
Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.Доўнар-Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.Эпімах-Шыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Минский листок", "Северо-Западный край", выпускі "Северо-Западного-календаря").
На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.
Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым.
На гэтым этале беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад значным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звязана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося.
Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.
3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх — "Саюз рускага народа". Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледжвалася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).
На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.
Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх — "Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).
Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху".
Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі больш правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г.
Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам, яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальнадэмакратычнага накірунку.
Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найбольш значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і БСГ. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.
Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі парознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).
Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.
Менавіта такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні рэвалюцыі 1905-1907 гг.
Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг.
На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу бур-жуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб'ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх пра-цоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.
Першая расійская рэвалюцыя была накіравана на звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, знішчэнне саслоўнага ладу, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных мас. Яна павінна была расчысціць шлях для капіталізму, забяспечыць умовы развіцця найбольш прагрэсіўнага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў.
Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамогай "маленькай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваенным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.
Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 —1907 гг. Была выклікана абвастрэннем сутарэчнасцей паміж самадзяржаўем і грамадствам, памешчыкамі і сялянамі, буржуазіяй і пралетарыятам, царызмам і народамі нац. ускраін; паскорана руска-японскай вайной 1904—05. Галоўнай рухаючай сілай з’яўляўся рабочы клас, сялянства, прыгаечаныя народы нацыянальных ускраін. Буйная манапалістычная і гандлёва-прамысловая буржуазія знаходзілася ў памяркоўнай апазіцыі; ліберальная буржуазія (у асн. інтэлігенцыя) была настроена больш радыкальна. Рэвалюцыя пачалася з расстрэлу царскімі войскамі мірнага шэсця рабочых Пецярбурга 9 кастрычніка 1905. На гэтае злачынства рабочыя Расіі адказалі масавымі палітычнымі стачкамі і дэманстрацыямі пратэсту пад заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве рэвалюцыя!», «Далоў вайну!». У Беларусі выступленні салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі ў студзені 1905 ахапілі 31 горад і мястэчка, у тым ліку: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Гомель, Брэст, Смаргонь, Мазыр, Полацк, Слонім. Бояьшасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда, РСДРП, эсэраў. Для правядзення агульнагарамадскай забастовак яны стваралі кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты.
У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня. 15 студзеня была спроба правесці дэманстрацыю, але яе ўдзельнікаў разагналі казакі. Агульная колькасць стачачнікаў тут дасягнула 2 тыс. чалавек.
У Смаргоні 13 - 14 студзеня і ў Крынках 17-19 студзеня 1905 г. стачкі суправаджаліся мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. Яны былі падрыхтаваны мясцовымі сацыял-дэмакратамі разам з прадстаўнікамі Віленскай арганізацыі РСДРП і Беластоцкай арганізацыі СДКПіЛ. У Смаргоні, напрыклад, у забас-тоўках прымала ўдзел звыш 3 тыс. рабочых, на вуліцы выйшла больш за 20 тыс. дэманстрантаў. Мітынгі і дэманстрацыі, як правіла, ахоўваліся ўзброенымі рабочымі дружынамі, нярэдкія былі сутыкненні з паліцыяй. Для расправы ў мястэчка прыехаў губернатар з 400 салдатамі. У Крынках напярэдадні стачкі і дэманстрацыі былі раззброены ўсе мясцовыя прадстаўнікі ўлады, знішчаны справы валасной управы і партрэты цара ва ўсіх установах.
У Гомелі сходкі і мітынгі пачаліся 12 студзеня 1905 г., а 16 студзеня забастоўка набыла агульнагарадскі размах, у ёй удзельнічала каля 4 тыс. чалавек. Хваляванні ў Гомелі, Гродне, Смаргоні і Крынках уладам удалося падавіць толькі пасля ўводу дадатковых атрадаў войска.
У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях баставала 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы пракацілася хваля эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заработнай платы і г. д.
Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дакладнага кіраўніцтва і каардынацыі выступленняў. Ініцыятарамі выступленняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку — РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Поспех выступленняў у значнай ступені залежаў ад узаемаадносін паміж імі. Аднак пачатак рэвалюцыі на Беларусі ўскладніла адсутнасць адзінства дзеянняў розных палітычных сіл, вопыту барацьбы, што негатыўна адбілася і на тактыцы дзеянняў.
Кантакты сацыял-дэмакратаў з іншымі партыямі ў студзені— сакавіку 1905 г. былі нешматлікія з той прычыны, што працэс партыйнага групавання дробнай буржуазіі яшчэ толькі пачынаўся, іх арганізацыі не мелі дастаткова сіл і вопыту.
У канцы студзеня — пачатку лютага 1905 прайшла хваля забастовак пад знакам эканам. патрабаванняў працоўных і салідарнасці ў барацьбе за свае правы. Многія выступленні вызначаліся наступальным харакіарам і, як правіла, за-канчваліся на карысць рабочых. Ім удалося дамагчыся скарачэння рабочага дня да 9—10, а ў асобных выпадках да 8 гадзін, прыкметнага павышэння заработнай платы і інш. Нярэдка эканамічныя забастоўкі, якія ў студзені—сакавіку 1905 ахапілі 25 населенных пункгаў Беларусі, суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі.
Рэвалюцыйны рух актывізаваўся ў красавіку 1905 у сувязі са святкаваннем дня 1 Мая, які ў заходніх губернях адзначаўся па новым стылі 18 красавіка Стачкі, дэманстрацыі, сходы адбыліся на ўсёй тэррыторыі Беларусі — яны праходзілі пад лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Летні ўздым барацьбы ў краі быў выкліканы крывавымі рас-правамі царскіх улад над рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, а таксама паўгадавінай пачатку рэвалюцыі. У Талачыне і Ашмянах мелі месца ўзбр. дэманстрацыі. Паліт. выс-тупленні рабочых у красавіку—чэрвені ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі.
Пад уздзеяннем рабочага руху акгывізаваўся рух сялянства супраць памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі. Калі ў студзені—сакавіку 1905 года у Беларусі адбыліся 53, то ў красавіку—чэрвені — 237 сялянскіх выступленняў. Найб. масавай і арганізава-най была забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў чэрвені 1905 ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага пав. Падобныя забастоўкі летам 1905 ахапілі Мінскі, Гродзенскі, Брэсцкі, Бабруйскі, Ваўкавмскі, Слуцкі і Рэчыцкі пав. Гэтая новая для вёскі форма барацьбы пашыралася пад уплывам агітацыі мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый — РСДРП, эсэраў, Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), Бунда. Памешчыкі вымушаны былі ісці на ўступкі — павышаць плату і сялянам-падзёншчыкам, і парабкам.
Пад уплывам вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі захісталася галоўная апора царызму — армія. Летам 1905 хваляванні салдат адбыліся ў Мінску і Віцебску.
Напалоханы рэвалюцыяй царскі ўрад узмацніў рэпрэсіі, адначасова, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыі і прыйсці да згоды з буржуазіяй, выдаў маніфест і палажэнне (6.8.1905) аб скліканні дарадчай Дзяржаўнай думы (т.зв. Булыгінскай). Ва ўмовах уздыму рэвалюцыі ўсе рэвалюцыйныя партыі і арганізацыіцыі, частка ліберальных прафесійных саюзаў інтэлігенцыі і служачых ацанілі царскі маніфест як падман народа і заклікалі насельніцтва пратэставаць супраць яго і байкатаваць выбары ў Думу. Шырокі антыўрадавы фронт не даў маічымасці склікаць Думу.
Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на восень 1905 года. У кастрычніку ўся краіна была ахоллена ўсеагульнай паліт. стачкай, якая праводзілася пад заклікамі звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Кастрычніцкімі выступленнямі працоўных Беларусі кіравалі кааліцыйныя савехы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых арганізацый, як правіла, прадстаўнікі РСДРП і Бунда.
У кастрычніку 1905 года кааліцыйныя саветы папоўніліся прадстаўнікамі мясц. аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза, які кіраваў забастоўкамі чыіуначнікаў. Менавіта апошнія адыгралі вядучую ролю ў Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачцы 1905 года ў Беларусі. Ва ўмовах уздыму рэвалюцыі царызм пайшоў на ўступкі — выдаў Маніфест 17 кастрычніка 1905 года. Прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікалі не верыць Маніфесту і працягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя і скліканне Устаноўчага сходу. На гэта ўрад адказаў новымі рэпрэсіямі. 18 кастрычніка 1905 года былі расстраляны мітынгі ў Віцебску, Мінску, сутычкі з паліцыяй адбыліся ў Полацку і Смаргоні, яўр. пагромы — у Гомелі, Рэчыцы, Оршы. Паліг. рух працоўных у кастр. 1905 пашырыўся на 53 гарады і мястэчкі Беларусі.
Трагічныя падзеі разгарнуліся 18 кастрычніка 1905 года, калі адбыўся расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй мітынгу ў Мінску У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра Маніфест 17 кастр., які абвясціў у краіне дэмакр. свабоды, даваў заканад. паўнамоцгвы Дзярж. думе, але захаваў у Расіі манархію. Жыхары выходзілі на вуліцы. Натоўпы людзей ператвараліся ў мішнгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырв. сцягамі і рэв. песнямі накіроўваліся да Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі (за¬раз вакзал Мінск-Пасажырскі). У 11 гадзін пачаўся мітынг. Па патрабаванні яго ўдзельнікаў губернатар П.Р.Курлоў вызваліў палітвязняў. Да 16 гадзін на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чал. На ўзвышэнні, дзе выступалі прамоўцы, як сімвал свабоды стаяла жанчына з чырвоным сцягам.
Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэман-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чал., каля 300 чал. былі паранены. У адаз на гэта злачынства Мінская арганізацыя РСДРП звярнулася да жыхароў горада з адозвай, у якой патрабавала: неадкладна адхіліць ад насады і аддаць пад суд губернатара Курлова і інш. асоб, вінаватых у расстрэле, распусціць паліцыю, выдаліць з горада казакоў, за-бяспечыцъ сем'і ахвяр за ксшгг дзяржа-вы, адміністрацыі горада ; ўзбр. сілам не ўмешвацца ў сходы грамадзян. Мінскі кааліцыйны совет у знак пратэсту аднавіў усеагульную стачку, якая працягвалася да 24 кастрычніка. Абурэнне жорсткай расправай над удзельнікамі мітынгу ў Мінску было настолькі вялікае, што ўлады вымушаны былі адклікаць Курлова ў Пецярбург і пачаць афцыйнае расследование. Аднак злачынцаў да адказнасці не прыцягнулі. Курлоў не прызнаў сваей віны ў падзеях і пераклаў яе на вайсковае камандаванне.
Аднак царызму ўдалося адбіць восеньскі рэвалюцыйны націск. У такіх умовах паскорылася дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных кірункаў, якая выявілася ва ўзнікненні розных паліт. партый. Крайне правыя аб'ядналіся вакол «Союза рускага наро¬да». Ліберальная буржуазія, задаволеная Маніфестам 17 кастр., стварыла 2 гал. партыі — «Саюз 17 кастрычніка» і Канстытуцыйна-дэмакратычную (кадэты). Двдзяленні гэтых партый дзейнічалі і на Беларусі. Паліт. платформу кадэтаў падзяляла Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.
Пасля апублікавання Маніфеста 17 кастр. небывалы размах набыла дзейнасць партый рэв.-дэмакр. лагера — РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС у Літве. Іх нізавыя аргцыі выйшлі з падполля і дзейнічалі амаль адкрыта — праводзілі мітынгі і сходы, выдавал! га¬зеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых, выступлениям! сялян і вайскоўцаў.
Пад уплывам кастр. падзей раслі і сял. выступленні. У ліст. іх колькасць у параўнанні з вер. павялічылася ў 9 разоў (з 17 да 154), у снеж. ,іх было 286. Пачасціліся разгромы і падпады памешчыцкіх маёнткаў. Сур'ёзныя хваляванні адбываліся ў войску. У Гродне адмовілася ад падпарадкавашш камандаванню артыл. брыгада. У Бабруйскай крэпасці ў ліст. 1905 паўстаў дысцыплінарны батальён (гл. Бабруйскія выступленні солдат 1905, 1907). Буйныя хваляванні адбыліся ў Брэсцкай крэпасці (гл. Брэсцкія выступленні солдат 1905—07), Баранавічах (гл. Баранавіцкае выступление рабочих і солдат 1905).
У пачатку снеж. 1905 царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам. У адказ рэв. партыі і аргцыі 7.12.1905 заклікалі народ да новай паліт. стачкі і ўзбр. паўстання супраць царызму.
8.12.1905 пачаліся агульныя паліт. забастоўкі ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і інш. гарадах і чыг. станцыях. Рэв. выступлениямі ў снеж. 1905 было ахоплена 28 гарадоў і мястэчак Белару¬сь Усе яны был! задушаны ўзбр. сілай. У студз. 1906 рабочыя 13 гарадоў стач¬кам! адзначылі гадавіну рэвалюцыі. Сял. рух у студз. выліўся ў 135 выступ¬ленняу. 3 мэтай аслаблення рэв. націску царскія ўлады склікалі Дэярж. думу. Рэв. парты! выкрывал! антынар. характар выбарчага закона, аднак сарваць выбары не ўдалося. Большасць месц у 1-й Дзярж. думе заваявал! кадэты.
Пачатак дзейнасц! Думы ў крас. 1906 супаў з новым уздымам рэв. руху. У Беларусі ў сувяз! з днём 1 Мая забастоук! адбыліся ў 40 нас. пунктах. У арганізацы! эканам. барацьбы рабочых усе болын прыкметную ролю адыгрывал! прафсаюзы. Веснавыя выступленн! ра¬бочых, як і ў 1905, актыуна падтрымал! сяляне. Летам 1906 удзельная вага паліт. выступленняу бел. сялян перавысша паказчык! 1905. Асабліва вылучаліся Навагрудскі і Пружанск! пав.
Пасля роспуску 1-й Дзярж. думы (9.7.1906), прадпрымальнікі ўзмацнілі наступ на рабочих, арганізоўвалі лакауты. Услед за спадам рабочага руху знізілася і колькасць сял. выступленняў.
Ва ўмовах спаду рэвалюцыі ўсе партыі левага, дэмакр. лагера вырашылі выкарыстаць думскую трыбуну для актывізацыі барацьбы. Яны прынялі актыўны ўдзел у выбарах у 2-ю Дзярж. думу. Апошняя насуперак спадзяванням урада была больш левай за 1-ю Думу. 3.6.1907 2-я Дзярж. дума была разагнана; -арыппавана с.-д. фракцыя. Новы выбарчы закон (у парушэнне Маніфеста 17 кастр.) азначаў дзярж. пераварот, шго было сведчаннем паражэння рэвалюцыі.
Найбольш значнай на Беларусі была дзейнасць арганізацый эсэраў. У прыватнасці, у Мінску эсэры прымалі ўдзел у стачках салідарнасці, якія праводзіліся арганізацыямі РСДРП, распаўсюджвалі літаратуру, трымалі канспіратыўныя кватэры. Арганізацыі РСДРП на гэтым этапе стаялі пераважна на бальшавіцкіх пазіцыях.
У справе яднання левых сіл вялікае значэнне мелі рашэнні III з'езда РСДРП (красавік 1905 г.), асабліва ў адносінах да нацыянальных арганізацый. З'езд выпрацаваў стратэгію і тактыку балынавікоў ва ўмовах пачатку рэвалюцыі, накіраваныя на падрыхтоўку ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры пралетарыяту і сялянства, стварэння дэмакратычнай рэспублікі. З'езд таксама вызначыў адносіны да іншых партый і арганізацый, выказаўся за аб'яднанне сацыял-дэмакратычных арганізацый у адзіную РСДРП пры ўмовах падпарадкавання рашэнням з'езда.
Тактыка, распрацаваная III з'ездам РСДРП, дазволіла згуртаваць рэвалюцыйныя сілы з улікам асаблівасцей рэвалюцыі на Беларусі.
Пасля з'езда выступленні рабочых адбываліся нярэдка пад аб'яднаным кіраўніцтвам РСДРП, эсэраў, бундаўцаў, БСГ, хаця Бунд часцей займаў іншую пазіцыю, паколькі прэтэндаваў на аднаасобнае лідэрства, а меншавікі, БСГ па шэрагу прынцыповых пытанняў праяўлялі нерашучасць. Балынавікі ж не заўсёды выкарыстоўвалі ўсе магчымасці для кампрамісаў.
Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады ў гады рэвалюцыі мела найважнейшае значэнне для ідэйнай кансалідацыі беларускага руху. У сакавіку 1905 г. БСГ разам з эсэрамі правяла ў Мінску сялянскі з'езд. Дэлегаты прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі шляхам узброенай барацьбы з самадзяржаўем. Быў створаны Беларускі сялянскі саюз для садзейнічання згуртаванню сялян.
БСГ узаемадзейнічала з іншымі партыямі дэмакратычнага напрамку, заклікала народ да барацьбы, выдавала лістоўкі і іншую нелегальную літаратуру, якую распаўсюджвала звычайна ў сельскай мясцовасці. Гэта садзейнічала ідэйнаму і арганізацыйнаму станаўленню партыі, набыццю ёю палітычнага вопыту.
Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пралетарыят. Гэтымі выступленнямі кіравалі ў асноўным арганізацыі РСДРП. Яны з'яўляліся найбольш мабільнымі і актыўнымі, іх лозунгі і мэты былі сугучныя жаданням і інтарэсам мас. Актыўна прайшлі на Беларусі першамайскія забастрўкі. У чэрвені — ліпені адбыліся палітычныя стачкі і дэманстрацыі ў знак салідарнасці з бастуючымі рабочымі Пецярбурга, Лодзі, Іванава-Вазнясенска. У Мінску 18 - 19 чэрвеня 1905 г. прайшлі мітынгі з удзелам каля 6 тыс. чалавек, а 28 чэрвеня была аб'яўлена ўсеагульная забастоўка. У гэты ж дзень адбылася дэманстрацыя ўзброеных рабочых, у час разгону якой казакі і паліцыя прымянілі зброю. Тры чалавекі былі забіты, многія паранены, 185 арыштаваны. Сур'ёзныя ўзброеныя сутыкненні ў ходзе чэрвеньскіх дэманстрацый адбыліся таксама ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі. Забастоўкі і дэманстрацыі пратэсту прайшлі ў Смаргоні, Пінску, Нясвіжы, Ляхавічах, Смілавічах, Капылі, Ашмянах. У шэрагу гарадоў мітынгамі і дэманстрацыямі адзначылі працоўныя паўгадавіну расстрэлу мірнага шэсця ў Пецярбургу. Усяго палітычным рухам рабочых у красавіку-чэрвені было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак, колькасць стачачнікаў дасягнула 98 тыс., дэманстрантаў -30 тыс., удзельнікаў маніфестацый - 94 тыс. чалавек.
Пад уплывам пралетарскай барацьбы шырокі размах набыў сялянскі рух. Улетку і ўвосень 1905 г. на Беларусі зарэгістравана 380 выступленняў сялян (у 32 паветах з 35). Яны адрозніваліся арганізаванасцю, узмацненнем настугіальных форм барацьбы. Упершыню ў Віцебскай, Віленскай і Мінскай губернях былі створаны сялянскія арганізацыі пад кіраўніцтвам РСДРП. Найбольш актыўна яны дзейнічалі ў Ігуменскім, Гарадоцкім і Дзісенскім паветах. У Мінску і Вільні стварылі свае краявыя камітэты БСГ, РСДРП. Прадстаўнікі БСГ і эсэры арганізавалі пад Мінскам, у вёсцы Блонь і мястэчку Пухавічы, школы сялянскіх агітатараў, якія потым уладкоўваліся на працу ў вёсках і там стваралі сялянскія гурткі.
У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.
Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць заканадаўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болын што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.
Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў незалежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з самадзяржаўем на платформе Думы.
Бальшавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі — тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага — вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову бальшавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.
Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога - нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў".
Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія партыі - эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыдавіцкая тактыка байкоту Думы з'явілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.
Жыццё пацвердзіла правільнасць балынавіцкай тактыкі — рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.
Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.
У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек.
У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе падтрымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.
У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апынулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб'яднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапамозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаўлена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір.
Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў, саюзаў I г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарнасоценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся евоеасаблівы палітычны лад — канстытуцыйнае самадзяржаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў I Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю — "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскрл. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест.
РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер — Прывакзальная плошча). У выніку болын за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены.
3 курлоўскім расстрэлам звязана адна з найболын вядомых акцый эсэраў - губернатар Курлоў быў асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся, Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу.
Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10 дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, Полацку. На наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г., выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.
У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі - Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў улады.
Працягваліся сялянскія хваляванні. У лістападзе 1905 г. зарэгістравана 174 выступленні, у снежні іх колькасць дасягнула 286. У Горацкім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах яны набылі характар узброенага паўстання.
У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве 8 снежня 1905 г. забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі. Для кіраўніцтва ў Мінску быў створаны кааліцыйны савет у складзе Мінскай групы РСДРП, Мінскага камітэта эсэраў, Бунда і чыгуначнага камітэта Лібава-Роменскай дарогі. 9 снежня 1905 г. стачка набыла ў Мінску ўееагульны характар. Пачаліся хваляванні сярод салдат. Мінская група РСДРП заклікала да паўстання, аднак пад уплывам бундаўцаў і меншавікоў стачка была спынена.
У Гомелі палітычнай стачкай кіраваў Палескі камітэт РСДРП. Забастоўшчыкі захапілі станцыю, тэлеграф, пошту. У Пінску ўсеагульная палітычная стачка дазволіла фактычна ўзяць у свае рукі горад і станцыю, але з прычыны нерашучасці бундаўцаў і меншавікоў яна не перарасла ва ўзброенае паўстанне. Бальшавікоў падтрымалі толькі эсэры.
Снежаньская палітычная стачка праходзіла болын арганізавана, але абарончая тактыка прадвызначала яе паражэнне. 18 снежня 1905 г. кааліцыйны савет у Мінску быў арыштаваны. Хутка на Беларусі з'явілася карная экспедыцыя генерала Арлова, якая падавіла выступленні ў Пінску, Гомелі, Лунінцы, Баранавічах.
Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад — рэвалюцыйны ўздым, які меў месца вясной 1906 г., змяніўся зніжэннем актыўнасці працоўных мас. Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль. У гэтых умовах "левы блок" пачаў распадацца. Ужо са снежня 1905 г. Бунд ухіляўся ад актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы. З'езды "Паалей-Цыёна" (люты 1906 г.), сіяністаў-сацыялістаў (красавік 1906 г.) прынялі рашэнні, галрўная ідэя якіх заключалася ў адасабленні яўрэйскага пралетарыяту і яднанні яго са сваёй буржуазіяй для стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы.
БСГ у студзені 1906 г. правяла ў Мінску свой другі з'езд. На ім былі прыняты новыя праграма і статут, што дазволіла партыі болын дакладна вызначыць сваю палітычную пазіцыю. БСГ прапанавала канфіскаваць памешчыцкія, царкоўныя і ўдзельныя землі, аб'яднаць з казённымі і стварыць нацыянальны зямельны фонд, прадастаўлены ў карыстанне малазямельным і беззямельным сялянам, а размеркавальнікам зямлі павінна было стаць краёвае самакіраванне, незалежнае ў гэтым пытанні ад цэнтральнай расійскай улады. Праграма выразна зафіксавала, што найбліжэйшымі задачамі партыі з'яўляюцца: звяржэнне царызму, аўтаномія Беларусі з мясцовым сеймам у Вільні, 8-гадзінны рабочы дзень, перадача ўсёй зямлі ў грамадскую маёмасць.
Па-ранейшаму асноўным аб'ектам дзейнасці БСГ была вёска -партыя арганізоўвала значныя. сельскагаспадарчыя забастоўкі, мітынгі, сходы. У 1906 г. у в.Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне па ініцыятыве Грамады быў праведзены нелегальны настаўніцкі з'езд. Сярод яго ўдзельнікаў быў Я.Колас.
Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот I Дзяржаўнай думы вясной 1906 г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсэры, БСГ, а таксама Бунд, Сіянісцка-сацыялістычная рабочая партыя, яўрэйская сацыял-дэмакратычная партыя "Паалей-Цыён", Сацыялістычная яўрэйская партыя і інш. Аднак і Бунд, і гэтыя партыі не былі паслядоўныя. Ухіліліся ад удзелу ў выбарах эсэры і БСГ - у іх лістоўках ставіліся патрабаванні склікання Устаноўчага сходу. БСГ, зыходзячы са сваёй нацыянальнай праграмы, патрабавала аўтаноміі для Заходняга краю з сеймам у Вільні, абмяжоўвалася агульнадэмакратычнымі патрабаваннямі. Выбары ў Думу часта праходзілі пры няпоўным складзе сходаў. Аднак непаслядоўнасць дзеянняў, няправільная ацэнка палітычнай сітуацыі не дазволілі правесці байкот Думы.
Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала 72 дні (1906), другая — 102 дні (1907). У іх складзе ад беларускіх губерняў меліся прадстаўнікі правых сіл, прычым у II Думе пераважалі дзве шавіністычна-клерыкальныя групоўкі -руская праваакцябрысцкая і польская аўтанамісцкая, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Але наогул па краіне склад II Думы быў больш радыкальны, чым I Думы, і калі на Беларусі левыя партыі пацярпелі паражэнне, то цалкам па Расіі яны атрымалі 222 месцы (з 384).
3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.
На шляху канстытуцыйнага будаўніцтва ў Расіі важнейшымі вехамі сталі: Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. аб стварэнні заканадаўчага органа - Дзяржаўнай думы, асноўныя законы, прынятыя 23 красавіка 1906 г., якія вызначылі двухпалатную парламентарную сістэму і захавалі вельмі шырокія правы для імператарскай улады (без імператарскага зацвярджэння ні адзін закон не мог набыць сілу). Паступова складвалася і выбарчая сістэма.
Пасля разгону I і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.), які быў у поўнай меры арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях — 48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў, супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны як "рускія".
Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі, прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў. Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыянальныя аддзяленні - "рускае", "польскае", "яўрэйскае". У Віленскай губерні стваралася спецыяльная "руская" курыя. Пры гэтым праваслаўныя беларусы ўключаліся ў рускую курыю, беларусы-католікі — у польскую. Такі падыход выключаў магчымасць нацыянальна свядомьда беларусам трапіць у Думу.
Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 -1912) і IV (1912 — 1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.
Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычнымі ў адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і павінны былі вучыцца на рускай мове.
Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта падштурхнула беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету "Наша ніва" настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным, паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельскагаспадарчых школ. Такая мера была накіравана супраць рэвалюцыйнага і беларускага нацыянальнага руху.
Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся прафсаюзы, якія ўзніклі ў час рэвалюцыі. У 1907 - 1910 гг. на Беларусі было забаронена больш за 40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна, Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у перадрэвалюцыйны перыяд.
3 прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх левых партый — эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял-дэмакратычных арганізацыях узмацнілася. Толькі з 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі аднаўляцца.
Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных арганізацый: таварыства "Крестьяннн" (створана ў 1905 г.) і "Окраннный союз" (створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў "Русское окраннное обіцество" — фактычныя адгалінаванні "Саюза рускага народа". "Беларускае таварыства", якое адкалолася ад таварыства "Крестьяннн" у 1908 г., арыентавалася на саюз з рускім самадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя ідэі кадэтаў.
Адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". "Западно-русизм" як ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамадскай думкі разглядаў беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі — як частку адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы беларускага народа на самастойнае развіццё. У 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла "Заходне-Рускае таварыства" (у яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства, чыноўнікі). Члены таварыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя канферэнцыі, палітычныя сходы.
Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў.
Рэвалюцыя 1905 — 1907 гг., заваяванне некаторых дэмакратычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей - усё гэта стварала перадумовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і нелегальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадскакультурныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.).
Заключэнне
Расійская рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. завяршыла сабой т. зв. першы перыяд развіцця капіталізму. Яна аказала моцнае ўздзеянне на рост рабочага і нацыянальна-вызваленчага руху не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Былі пахіснуты асновы самадзяржаўя.
У гады рэвалюцыі існавалі свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаўная дума, якой карысталіся для прапаганды сваіх поглядаў розныя палітычныя сілы грамадства. Фабрыканты і заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі.
Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ больш выкрылі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў асяроддзі працоўных мас, перш-наперш рабочага класа і сялянства, існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.
Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, першая сусветная вайна практычна прыпыніла яго.
Лiтаратура
1. Революционное движение в Белорус¬сии 1905—1907 гг.: Док. и материалы. Мн., 1955.
2. Белоруссия в эпоху капитализма. Сб. документов и материалов. Мн., 1990. Т. 2.
3. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). Мн., 1953. Т. 3.
4. Дакументы БСГ часоў рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.// Спадчына. 1991. № 3.
5. Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX - февраль 1917г.). Мн., 1994.
6. История рабочего класса Белорусской ССР. Т. 1. Мн., 1984.
7. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.
8. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. Мн., 1998.
9. Шабуня К.И. Аграр¬ный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг. Мн., 1962.
10. Филяков В.Г. Революционные свя¬зи рабочих Белоруссии и России в конце XIX — начале XX в. Мн., 1987.
11. Гісторыя Беларускай ССР. Беларусь у перыяд капіталізму: У 5 т. Мн., 1972. Т. 2.